Неверагодную суперпоўню можна будзе назіраць сёння ўначы

14 ноября 2016

Месяц стане самым вялікім за апошнія 70 гадоў. Гэта адбываецца, калі поўны спадарожнік знаходзіцца ў перыгеі – найбліжэйшым да Зямлі пункце месяцовай арбіты. У 14:23 па мінскім часе Месяц максімальна наблізіцца да Зямлі і візуальна будзе здавацца на 14% большым і на 30% ярчэйшым. Вядома, убачыць вялізны спадарожнік на небе больш пашанцавала жыхарам Амерыкі з-за розніцы ў часе, але астраномы абяцаюць, што гэтай ноччу беларусы таксама змогуць назіраць суперпоўню.

Спецыялісты NASA мяркуюць, што гэтая суперпоўня стане найбуйнейшай у XXI стагоддзі. А шанц убачыць такі Месяц наступны раз выдасца толькі праз 18 гадоў.