Няўстойлівае надвор'е прагназуюць ў выхадныя

11 марта 2016

Заўтра актыўныя атмасферныя франты прынясуць кароткачасовыя дажджы, у начныя гадзіны магчымы снег. А тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад нуля да шасці з плюсам. У нядзелю пахаладае. Ноччу да мінус трох. Днём слупок тэрмометра не падымецца вышэй за пяць градусаў.

Нягледзячы на пахаладанне, сярэдняя тэмпература паветра застаецца вышэй за кліматычную норму на два-тры градусы.