Сёння ноччу +1… +6. Заўтра ўдзень слупок тэрмометра не паднімецца вышэй за 17 градусаў. У сераду праз нашу тэрыторыю пройдуць актыўныя атмасферныя франты. Яны прынясуць дажджы з навальніцамі. Ноччу да +6, днём 11-16 цяпла. З чацвярга вернецца сонечнае і камфортнае надвор'е. Тэмпература паветра паступова пачне павышацца.
Дзмітрый Рабаў, начальнік cлужбы Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі: "У чацвер тэмпература паветра +14… +19. Такое ж надвор'е чакаецца і ў пятніцу. У суботу і нядзелю ўмерана цёплае надвор'е. У суботу месцамі, а ў нядзелю кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра +20".
Апошні тыдзень мая парадуе летнім надвор'ем. Сярэдняя тэмпература паветра прагназуецца на 2-3 градусы вышэй за кліматычную норму.













