Няўстойлівае надвор'е ў цэнтральным рэгіёне чакаецца і на гэтым тыдні

23 апреля 2018

Сапраўдная ветраная стыхія пакінула пасля сябе і іншыя сур'ёзныя наступствы. Дзясяткі паваленых дрэў, пашкоджаны дахі дамоў. Так, у Смалявіцкім раёне дрэва ўпала на прыпаркаваны аўтамабіль.

Няўстойлівае надвор'е ў цэнтральным рэгіёне чакаецца і на гэтым тыдні. З заўтрашняга дня ў прагнозах сіноптыкаў дажджы, месцамі магчыма навальніца. Днём тэмпература паветра каля 15 цяпла, з серады ў сталіцы не больш за 12 з плюсам. У чацвер да непагадзі далучыцца моцны вецер - парывы дасягнуць 18 метраў за секунду.

Паводле папярэдніх прагнозаў, пацяплее ў нядзелю - паветра прагрэецца да 23 градусаў, але суправаджацца цяпло будзе дажджом і навальніцай.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя