Няўстойлівае надвор'е ў прагнозах сіноптыкаў на гэты тыдзень

21 мая 2018

Заўтра амаль па ўсёй тэрыторыі вобласці магчымы кароткачасовыя дажджы. Сёння ноччу месцамі тэмпература паветра складзе 4-6 градусаў. Заўтра днём па вобласці 17-21 з плюсам, у сераду пацяплее да 24. З чацвярга, згодна з папярэднімі прагнозамі, дажджы скончацца, але крыху пахаладае.

Выхадныя, паводле папярэдніх прагнозаў, пройдуць без ападкаў. Але магчымы вецер да 10 метраў за секунду і начны туман.