Няўстолівае надвор'е ў Мінску захаваецца да майскіх свят

22 апреля 2016

Дажджы і мокры снег могуць сапсаваць планы аграрыяў. Няўстойлівае надвор'е ў сталічны рэгіён прынеслі паўночныя вятры. Заўтра месцамі пройдзе дождж, які зменіцца мокрым снегам. Днём паветра прагрэецца да дзевяці градусаў. У нядзелю неба па-ранейшаму будзе зацягнута хмарамі. Днём прагназуюць кароткачасовы дождж. Слупкі тэрмометраў падымуцца да 13 градусаў.

Згодна з прагнозамі сіноптыкаў, такое няўстолівае надвор'е захаваецца да майскіх свят.