Няўстойлівае надвор'е захаваецца ў Беларусі і заўтра

18 мая 2018

Кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Няўстойлівае надвор'е захаваецца ў Беларусі і заўтра. Пры гэтым даволі цёпла - да 23 з плюсам. У нядзелю ападкі спыняцца.

Днём у нядзелю да 22 вышэй за нуль. Такое надвор'е захаваецца і ў пачатку наступнага тыдня.