Няўстойлівае надвор'е з начнымі замаразкамі чакаецца ў Беларусі да канца гэтага тыдня

13 мая 2020
У цэлым жа другая дэкада мая пачалася з кантрастаў. Цёплае сонечнае надвор'е змяніў снегапад. Напярэдадні разбежкі тэмператур па краіне склалі 20 градусаў. Халоднае надвор'е захаваецца і сёння. Чакаецца парывісты вецер і кароткачасовыя дажджы. Днём паветра прагрэецца да  плюс 16 градусаў. Уначы магчымы замаразкі да мінус 4. Паступова да канца мая слупкі тэрмометра будуць паднімацца. Але па-сапраўднаму цёплае надвор'е ўсталюецца толькі з надыходам каляндарнага лета.