Няўстойлівае надвор'е пратрымаецца да канца тыдня

15 июля 2019

Прахалоду і на гэтым тыдні прагназуюць сіноптыкі. Максімальная тэмпература паветра заўтра днём у сталіцы да 20 са знакам плюс, увечары пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ападкі будуць суправаджацца парывістым ветрам - да 10 метраў за секунду. Няўстойлівае надвор'е пратрымаецца да канца тыдня. Месцамі чакаюцца навальніцы. Бліжэй да выхадных тэмпература павысіцца - у сярэднім да 24 градусаў цяпла.