Цэнтрам вялікага спартыўнага свята напярэдадні стаў Нясвіж - горад падхапіў эстафету IІ Еўрапейскіх гульняў

13 июня 2019

На шляху факеланосцаў  апынуліся славутасці з векавой гісторыяй, напрыклад, найстарэйшая ў Беларусі ратуша. У месцы, дзе калісьці жылі прадстаўнікі шляхетнага роду Радзівілаў,  полымя таксама сустракалі па-каралеўску. Частку шляху  факеланосцы пераадолелі на карэце. Галоўным пунктам  маршруту  стаў Нясвіжскі замак.

Зноў факелы запаляць праз некалькі гадзін. Эстафета "Полымя міру" ўжо на шляху ў Жодзіна і Барысаў. Там агонь пранясуць па "Барысаў-Арэне", у буйных прамысловых цэнтрах - заводзе "Джылі", а таксама "БелАЗе",  дзе вырабляюць самыя вялікія самазвалы ў свеце.