Некалькі тысяч байкераў прыедуць на закрыццё мотасезона ў Беларусі

5 сентября 2017

16 верасня H.O.G. Rally Minsk ізноў пройдзе з размахам у сталіцы і Мінскім раёне. Свята прысвяцяць не толькі аматарам матацыклаў, будзе арганізавана 15 зон актыўнасці. Жыхары і госці сталіцы змогуць убачыць шматтысячны парад байкераў, легендарныя мадэлі "Харлі Дэвідсан", а мадэль гэтага года зможа выпрабаваць любы ахвотнік пры наяўнасці правоў з катэгорыяй "А". Упершыню ў праграме дрыфт-шоу, спаборніцтвы наймацнейшых атлетаў па функцыянальным мнагабор'і, а таксама эксклюзіўныя матацыклы і многае іншае.

Сяргей Каменеў, дырэктар мотасуполкі H.O.G. Расіі і СНД: "Сёлета з гасцей мы чакаем наведвальнікаў з Саудаўскай Аравіі, з Усходняй Еўропы, як і летась, з Вялікабрытаніі, з Італіі досыць шмат наведвальнікаў, каля 15 краін прыедуць. Будуць даступныя трыбуны, для таго каб было лепш відаць".

І сёння ж у ДАІ заявілі аб узмацненні жорсткасці іспыту для вадзіцеляў катэгорыі "А". Сярод новаўвядзенняў - практыкаванне "габарытная змейка", манеўраванне ва ўмовах абмежаванай прасторы на час. Новаўвядзенні ўвойдзяць у сілу праз паўгода.