Некалькі станцый метро 21 і 22 сакавіка будуць закрытыя

20 марта 2020
У Мінску 21 і 22 сакавіка з-за будаўнічых работ  закрываюцца  станцыі метро ад "Каменнай Горкі" да "Моладзевай". Рух па Аўтазаводскай лініі будзе арганізаваны толькі на ўчастку "Магілёўская" - "Фрунзенская". У сувязі з гэтым у сталіцы пусцяць дадатковы наземны транспарт.

Па маршруце станцыя метро "Камення Горка" - "Кастрычніцкая" да гадзіны ночы будзе курсіраваць хуткасны аўтобус № 913 С. Інтэрвал руху ад 2 да 4 хвілін. Ад "Каменнай Горкі" да "Фрунзенскай" можна дабрацца тралейбусамі № 13 і 13Д.

Для праезду да станцый Маскоўскай лініі метро прапаноўваюць скарыстацца тралейбусамі. Дабрацца ад "Каменнай Горкі" да "Пятроўшчыны" можна на грамадскім транспарце № 25 і 25Д. Тралейбус № 31 давязе ад "Кунцаўшчыны" да "Міхалова", а № 44 - ад "Спартыўнай" да "Плошчы Леніна". У звычайным рэжыме метро адновіць работу  23 сакавіка ў 5:30.