Некалькі соцень сартоў вінаграда вырошчвае на сваім участку жыхар Віцебскага раёна

2 Верасня 2017

Цэлыя плантацыі паўднёвай культуры на поўначы Беларусі. Некалькі соцень сартоў вінаграда вырошчвае на сваім участку жыхар Віцебскага раёна. Гэтаму хобі беларус прысвяціў больш чым трыццаць гадоў. І асаблівы гонар і дасягненне - уласныя сарты ягады, якія даюць добры ўраджай, нягледзячы на ўмовы надвор’я. Там, дзе спее вінаград, пабывала Марына Раманоўская (відэа).