Некалькі соцень хлопчыкаў і дзяўчынак з дзіцячых дамоў адзначылі надыход Раства

24 декабря 2013

Сёння яшчэ некалькі соцень хлопчыкаў і дзяўчынак з дзіцячых дамоў і рэабілітацыйных цэнтраў па ўсёй краіне адзначылі надыход Раства і Новага года. Спецыяльную святочную атмасферу ім дапамаглі адчуць бізнесмены, палітыкі, грамадскія дзеячы.

Да акцыі Нашы дзеці далучыўся і Аляксей Кандраценка.


Пра такія падарункі дзеці не пішуць у лістах напярэдадні Новага года, але ад гэтага сюрпрызы не становяцца менш жаданымі. У Брэсце больш за сто таленавітых школьнікаў атрымалі дыпломы Спецфонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі. За кожнай граматай - вялікая работа.


Васіль Лашч, намеснік старшыні Брэсцкай абласной арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання Белая Русь: Мы запрасілі сюды навучэнцаў 3-8 класаў. Гэта дзеці з малазабяспечаных, цяжкіх сем'яў. Гэта выдатнікі вучобы, дзеткі, якія праявілі сябе на розных алімпіядах. Свята павінна быць святам. І мы, Белая Русь, стараемся, каб ім было весела. Стараемся дайсці па магчымасці да кожнага дзіцяці.


Свята сёння прыйшло ў госці і да выхаванцаў бабруйскага дзіцячага дома. За добры настрой тут ужо некалькі гадоў адказваюць прадстаўнікі Нацбанка, Міністэрства прамысловасці, МУС. На гэты раз усе падарункі не змясціліся б у адным мяшку. Мэбля, кнігі, спартыўны абутак - усё гэта зробіць будні святочнымі.


А гэтыя дзеці як ніхто іншы хочуць трапіць у добрую казку, таму што толькі дабрыня навакольных - яшчэ адна падстава ўсміхнуцца. Асаблівым дзеткам падарылі казку яшчэ адны ўдзельнікі дабрачыннай акцыі Нашы дзеці - прадстаўнікі Дзяржкамітэта судовых экспертыз.


Добрымі чараўнікамі на час сталі таксама супрацоўнікі Міністэрства замежных спраў. Іх сёння сустракалі ў сацыяльна-педагагічным цэнтры Маскоўскага раёна сталіцы.


Эстафету акцыі прадоўжыў горад Маладзечна. Прычым, падключыліся і бізнесмены, і прадстаўнікі грамадскіх арганізацый.


Кульмінацыя кожнага свята - сумесны карагод каля навагодняй ёлкі. Менавіта ў такія моманты дзеці і дарослыя адчуваюць сябе па-сапраўднаму шчаслівымі.


Такія сустрэчы абавязкова прадоўжацца і пасля Новага года. Няма сумненняў - наступнае свята будзе такім жа яркім і запамінальным. Бо дзеці ўжо пачалі развучваць новыя песні і танцы. Зараз слова за дарослымі.