У Коста-Рыцы прайшоў фінал Сусветнай алімпіяды робатаў. У прэстыжны топ-10 трапілі адразу некалькі каманд з Беларусі. Наш праект "Цэнтаўра" паказаў добры час на сваім аўтаномным робаце-кур'еры. Машына адрознівае колеры, прадметы і хутка развозіць грузы. Таксама беларуская каманда Scrabs-man па тэтрысе сярод наймацнейшых. Блізкай да тройкі лідараў аказалася і наша WIND-MASTERS. Стартап вырашае праблему з электрычнасцю ў цяжкадаступных месцах. Каманда прыдумала ветрагенератары, якія лунаюць, і батарэю. Больш за ўсё кубкаў на рахунку Расіі і Азіі. Наступная Сусветная алімпіяда робатаў пройдзе ў Тайландзе.
Некалькі каманд з Беларусі трапілі ў топ-10 Сусветнай алімпіяды робатаў у Коста-Рыцы
13 ноября 2017