Некалькі дзясяткаў матацыклаў Harley Davidson з беларускімі нумарамі ўзялі курс на Рым

9 июня 2013

Наперадзе больш за дзве з паловай тысячы кіламетраў еўрапейскіх дарог. Каля гадзіны таму некалькі дзясяткаў матацыклаў легендарнай амерыканскай маркі з беларускімі нумарамі ўзялі курс на Рым. 13 чэрвеня тут адбудзецца грандыёзнае свята байкераў усяго свету. 110-ы дзень нараджэння Harley Davidson будуць адзначаць тры дні. Упершыню ў міжнародным байк-парадзе, які пройдзе па галоўных вуліцах Рыма, возьмуць удзел і беларусы.


Першы прыпынак ужо праз некалькі гадзін, і гэта будзе Брэст. Далей - Польшча, Аўстрыя, Італія. У Рым беларуская байк-дэлегацыя прыбудзе прама да афіцыйнага адкрыцця вялікага свята.