Нясенню ганаровай вахты ля галоўнага манумента сталіцы на плошчы Перамогі - 30 гадоў

22 марта 2014
Упершыню мінскія школьнікі заступілі на вахту памяці 3 ліпеня 1984 года. З таго часу тры разы на тыдзень старшакласнікі сталічных школ нясуць ганаровую вахту. Да такой адказнай місіі юнакі і дзяўчаты рыхтуюцца загадзя, займаюцца страявой падрыхтоўкай. Дарэчы, вартаўнікі змяняюцца кожныя 15 хвілін.

Сёлетні год - удвая памятны для сталіцы: 70-годдзе Перамогі над фашысцкімі захопнікамі і 60-годдзе манумента Перамогі.