Несанкцыянаваная вулічная акцыя ў Мінску не знайшла падтрымкі ў грамадстве

25 марта 2017

Замах на рубель, удар на капейку. Так па-народнаму можна апісаць сённяшняе мерапрыемства апазіцыі, якая адзначала так званы Дзень волі.

Грамадству ў Інтэрнэце абяцалі паказаць ледзь не "беларускі Майдан", заклікаючы ў парушэнне закона кожнага прыйсці на недазволеную акцыю. У выніку ўсё вылілася ў дробнае хуліганства і парушэнне правіл дарожнага руху на мерапрыемстве, ад якога суткамі раней самі ж арганізатары адхрысціліся, адклікаўшы свае заяўкі. Удзельнікі збіраліся невялікімі групамі ўздоўж праспекта Незалежнасці ў раёне Акадэміі навук, пройдучы ў бок плошчы Перамогі. На час прыйшлося нават перакрыць рух па цэнтральным праспекце Мінска. Сёння ж акцыю паспрабавалі перазапусціць у рэгіёнах. Але там на старыя лозунгі і старыя апазіцыйныя твары амаль ніхто не "клюнуў", што не засталося незаўважаным на тых незалежных сайтах, дзе існуе хоць нейкае падабенства не аднабокай мадэрацыі.