Неабыякавыя грамадзяне далучаюцца сёння да маштабнага аўтапрабегу "За адзіную Беларусь!"

10 октября 2020

Беларусы за мір і далейшы росквіт сваёй краіны. Неабыякавыя грамадзяне далучаюцца сёння да маштабнага аўтапрабегу - ён некалькі гадзін таму стартаваў у Мінску. Каля сотні машын у калоне са сталіцы адправіліся ў Гомель. Праз Мар'іну Горку, Асіповічы ўдзельнікі ўжо дабраліся да Бабруйска і накіроўваюцца ў Светлагорск. Тут запланаваны першы прыпынак - аўтамабілісты наведаюць мемарыяльны комплекс "Ала", дзе пройдзе ўскладанне кветак. Па ходзе дыстанцыі да калоны далучаюцца новыя машыны, сярод удзельнікаў і зоркі беларускай эстрады.

Адзначым, паміж Мінскам і Гомелем - ледзь больш як 300 кіламетраў. Са Светлагорска калона накіруецца ў Жлобін і фінішуе ў Гомелі бліжэй да 16 гадзін.