Беспрацоўных беларусаў пакуль не будуць прыцягваць да адказнасці

7 декабря 2016

Беспрацоўных беларусаў, якія не выплацілі падатак, пакуль не будуць прыцягваць да адказнасці.   Міністэрства па падатках і зборах да канца года ўдакладніць звесткі па плацельшчыках, хто быў уключаны ў базу памылкова, а хто  яшчэ павінен атрымаць паведамленні ў найбліжэйшы час. Падатковыя органы ўжо накіравалі  больш за 70 тысяч лістоў патэнцыяльным плацельшчыкам збору на фінансаванне дзяржвыдаткаў. Ад беспрацоўных беларусаў  паступілі 3 мільёны дэнамінаваных рублёў,  мільён грамадзяне выплацілі датэрмінова - наўзамен на 10-працэнтную скідку на падатак. Спецыялісты адзначаюць таксама агульную тэндэнцыю - грамадзяне сталі больш актыўна вырашаць пытанні свайго працаўладкавання.
 Нагадаем, напярэдадні на нарадзе ў Кіраўніка дзяржавы абмяркоўвалі рэзанансны  Дэкрэт аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства.  На думку Прэзідэнта, дакумент патрабуе прадуманай карэкціроўкі. Галоўная мэта  - забяспечыць справядлівасць пры пакрыцці грамадзянамі дзяржаўных выдаткаў медыцыны, бяспекі, адукацыі, інфраструктуры і сацыяльнай абароны найбольш уразлівых слаёў.