Няпростыя ўмовы надвор'я ў Беларусі

8 декабря 2013

У краіне па-ранейшаму захоўваецца аранжавы ўзровень небяспекі. Хоць еўрапейскі Хавер і абышоў нас бокам, яго водгалас мы працягваем адчуваць у выглядзе завей і парывістага ветру. Усё гэта адбіваецца і на дарожным становішчы.


ДАІ заклікае вадзіцеляў быць максімальна ўважлівымі на дарогах, а пешаходаў абавязкова пазначаць сябе флікерамі. Пры дрэннай бачнасці, асабліва ў цёмны час сутак, складана своечасова заўважыць чалавека на дарозе.

Тэму прадоўжыць Карына Пашкова.


Гэта ДТЗ адбылося ў Магілёве. Вечарам мужчына пераходзіў дарогу па нерэгулюемым пераходзе і, мяркуючы па відэа, заўважыць яго ў цемры было вельмі складана. Некалькі машын спыніліся, каб прапусціць чалавека, а вось вадзіцель Chrysler не ўбачыў пешахода. Тым не менш, можна сказаць, што мужчыне пашанцавала. Да ўрачоў ён звярнуўся толькі на наступную раніцу. Магчыма, пешаход быў трохі п'яны.


Алёна Волчак, старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Фрунзенскага раёна г. Мінска: Шматлікія аварыі здараюцца з-за таго, што ўдзельнікі дарожнага руху трапляюць позна ў поле зроку і часта наогул адзін аднаго не бачаць. Распаўсюджана меркаванне, што святлоадбівальныя элементы неабходныя толькі ў сельскай мясцовасці, аднак яно памылковае.


Літаральна напярэдадні ў адной са сталічных школ сярод вучняў праходзіў конкурс на самыя модныя флікеры. Школьнікі самастойна прыдумлялі дызайн святлоадбівальнікаў, а пасля дэманстравалі мадэлі аднакласнікам. Аказваецца, юныя дызайнеры працуюць не толькі для сябе і сяброў. Як высветлілася, шматлікія працуюць на заказ.


Тым не менш наяўнасць флікера не заўсёды, аказваецца, гарантуе пешаходу бяспеку. Калі святлоадбівальны элемент няякасны, то карысці ад яго няма. Якасць некаторых пратэсціравалі ў спецыяліста. І вынікі ўразілі. З пяці флікераў, якія прайшлі выпрабаванне, якасным аказаўся толькі адзін.


Аднак адрозніць сапраўдны тавар ад падробкі даволі проста і няўзброеным вокам. Па-першае, ён павінен быць белага або лімоннага колеру, на паверхні неабходна прысутнасць вадзяных знакаў, а на ўпакоўцы арыгінала заўсёды можна знайсці адпаведнасць стандарту. Толькі такі флікер рэальна зможа выратаваць жыццё.



Нярэдка на дарогах можна сустрэць не толькі п'янага вадзіцеля, але і п'янага пешахода. Прадбачыць дзеянні такога чалавека практычна немагчыма. Бо нават не маючы пад сабою чатырох колаў і педалі газу, ён уяўляе пагрозу і для сябе, і для іншых удзельнікаў руху.


360 аварый з удзелам пешаходаў - звесткі толькі за апошні год у Мінску. Ступень вінаватасці кожнага ўжо вядомая. І як гавораць у ДАІ, не заўсёды аўтамабілісты вінаватыя ў ДТЗ, як могуць падумаць многія. Для пешахода, калі ён яшчэ быў п'яны на момант аварыі, пакараннем стане штраф у межах мільёна рублёў. Але адна невялікая дробязь коштам у 10 тысяч можа кардынальна змяніць сітуацыю.