Непрыемнасцю скончыўся летні адпачынак для беларускіх школьнікаў

11 июля 2014

Напярэдадні яны вярнуліся ў Мінск з Балгарыі. Па дарозе дамоў іх абрабавалі ў славацкім горадзе Кошыцэ.


Чым скончылася гэтая гісторыя і што рабіць у такіх сітуацыях - у рэпартажы Юрыя Шаўчука. Гэты рэйс з Балгарыі, акрамя сваякоў турыстаў, сустракалі прадстаўнікі турфірмы і журналісты. Прычына такой пільнай увагі з'явілася незадоўга да вяртання групы на радзіму. Аўтобус з беларускімі дзецьмі абрабавалі. Гэтая навіна прыйшла са славацкага горада Кошыцэ. Там па дарозе дамоў школьнікі спыніліся на начлег, а раніцай у багажніках аўтобуса не ўбачылі сваіх рэчаў.


Карней не далічыўся рэчаў прыкладна на 800 долараў. Злодзеі бралі толькі дарагое адзенне, сувеніры і ўпрыгажэнні. Адразу пасля крадзяжу суправаджальнікі групы звязаліся з тураператарам. Яшчэ праз некалькі гадзін пра інцыдэнт даведаліся нашы дыпламаты. Далей МЗС пільна сачыў за тым, што адбываецца ў Славакіі.


Літаральна адразу ж на месцы злачынствы славацкія паліцэйскія склалі пратаколы па кожным факце крадзяжу. Зараз праваахоўнікі шукаюць злачынцаў. Такія непрыемнасці з турыстамі хоць і рэдка, але ўсё ж здараюцца. Таму існуе пералік правілаў, які павінен вывучыць кожны, перад тым як сабраць свой чамадан для адпачынку.


Калі незапланаваныя цяжкасці ўсё ж азмрочылі адпачынак, спецыялісты раяць адразу ж патэлефанаваць сваім тураператарам. Затым на месцы звярнуцца да людзей, якія дапамогуць у цяжкай сітуацыі.


Калі ў краіне адпачынку не аказалася беларускага консульства, спецыялісты раяць звяртацца ў расійскае пасольства. Як правіла, дыпламаты нашых усходніх суседзяў робяць усё магчымае, каб дапамагчы беларускім турыстам.