Непагадзь у Брэсцкай вобласці

7 июня 2014
Наймацнейшы град памерам з перапялінае яйка абрынуўся на Іванаўскі раён. Паводле слоў відавочцаў, ён ішоў са сцяной дажджу даўжынёй каля 8 кіламетраў, за 15 хвілін паспеў пашкодзіць 200 гектараў палёў. На гэтых плошчах былі засеяны жыта, бульба, рапс, азімыя і зернебабовыя. Стыхія не пашкадавала і прыватныя падворкі. У вёсцы Пераруб пацярпелі 62 участкі, а ў Рудску - 27. Зараз падлічваецца агульны ўрон, а таксама прымаецца рашэнне аб магчымым перазасяванні палёў.