Неасцярожна кінутае слова можа пагражаць крымінальным праследаваннем

22 декабря 2020
У распрацоўку міліцыі трапіла 29-гадовая жанчына. Яе негатыўны водзыў стаў адным са шматлікіх, пакінутых пад відэаролікам аб працы інспектараў ДАІ ў Бабруйску. Ён быў размешчаны на відэахостынгу YouTube яшчэ ў лістападзе. Як гавораць праваахоўнікі, дзяўчына растлумачыць прычыну, якая заахвоціла яе напісаць негатыўны каментарый, не змагла. Віну прызнала і раскаялася. У МУС адзначылі, што раней яна неаднаразова прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасці. Зараз праводзіцца праверка, матэрыялы якой будуць перададзены следчым для дачы прававой ацэнкі.