Незвычайны выпадак адбыўся ў Гомелі

23 августа 2013

Адзін з мясцовых жыхароў страціў 110 мільёнаў рублёў, пераблытаўшы пакеты ў магазіннай камеры захоўвання. Каб убачыць усю карціну таго, што адбылося, праваахоўнікі выкарысталі запісы камер відэаназірання. Як стала вядома, два пакупнікі зайшлі ў магазін з аднолькавымі пакетамі. Паклалі іх у суседнія ячэйкі. Адзін з герояў пераблытаў дзверцы, але змог адчыніць яе сваім ключом. У абодвух пакупнікоў зверху ляжалі два пакеты малака. Праўда, у аднаго пад імі ляжалі медыкаменты і банкі, а ў другога - замежная валюта.


Відавочна, пакупнік, які ўзяў грошы, адразу гэтага не заўважыў, а той, хто іх страціў, не адразу звярнуўся ў міліцыю. Пошукі праваахоўнікі пачалі толькі праз некалькі дзён пасля прапажы.