Незвычайныя пешаходныя пераходы з’явіліся ў Маскоўскім раёне сталіцы

6 ноября 2015

Своеасаблівымі святлодыёднымі флікерамі былі абазначаны дзве "зебры" побач с 25 сярэдняй школай. Месца выбрана невыпадкова - заняткі ва ўстанове адукацыі праходзяць у дзве змены, а таму вяртацца дамоў дзецям даводзіцца і пасля надыходу цемнаты. Запальваюць святлодыёдныя агеньчыкі датчыкі руху, калі нехта набліжаецца да "зебры" па тратуары бліжэй як на 2 метры.

Эксперымент праводзіцца па загадзе сталічнай мэрыі ў супрацоўніцтве з нямецкімі спецыялістамі. Калі новаўведзенне пацвердзіць сваю эфектыўнасць, то такімі светлячкамі паступова абазначаць усе небяспечныя пешаходныя пераходы.