Незвычайныя курсы па… кіданні нажоў

27 октября 2014
Здаецца, хто толькі не рабіў гэтага ў дзяцінстве, але сапраўдны прафесіяналізм з'яўляецца толькі пасля працяглых трэніровак. Авалодаць тэхнікай можа кожны паўналетні. Прычым, дзяўчаты гэтак жа ахвотна спасцігаюць сакрэты дакладнасці і спрыту.



Антаніна Станкевіч далучылася да аматараў незвычайнага віду спорту.


Адзін за адным інструктар Алег дакладнымі кідкамі адпраўляе адразу чатыры нажы ў самы цэнтр мішэні. Хоць гэта і не алімпійскі від спорта, але ўсё ж такі па ім праводзяцца шматлікія спаборніцтвы. А таму чэмпіён свету нават калі і захоча, не можа кінуць нож так, каб не трапіць у яблычак.


Каб дасягнуць такога ж майстэрства, патрабуюцца гады трэніровак, але майстар абяцае: праз паўгадзіны першыя вынікі будуць нават у навічка. Але спачатку некалькі нескладаных практыкаванняў на каардынацыю. Адно з іх, аўтарскае, называецца… ламбада.


Спачатку капрызныя нажы ляцяць у столь, падлогу, сцяну - куды заўгодна, толькі не ў мішэнь. Але праз некаторы час снарады пачынаюць паддавацца. У гэтым відзе спорту няма ўзроставых абмежаванняў, але ў гэтым ціры менавіта на курсах па кіданні нажоў трэніруюць толькі дарослых альбо дзяцей з 14 гадоў разам з бацькамі. А вось дзяўчаты гэта ці хлопцы не мае ніякага значэння.


Трэніраваць незвычайныя навыкі можна круглы год - усе заняткі праводзяцца ў памяшканні. Акрамя таго, тут навучаць абыходзіцца з арбалетам, лукам ці пнеўматыкай.