Незвычайную аквазону адкрылі ў сталіцы

1 ноября 2017

Першы вучэбны клас для эксперыментаў з'явіўся ў музеі займальных навук. У басейне можна кіраваць дамбамі і шлюзамі, спецыяльнымі прыборамі ствараць хвалі і цунамі, а яшчэ разгадаць таямніцу Бермудскага трохвугольніка. Водных атракцыёнаў амаль тры дзясяткі. Акрамя асноў фізікі і біялогіі, наведвальнікам раскажуць пра карысць пітной вады.

У сталічным музеі займальных навук працуюць больш за 10 тэматычных пакояў. А гэта паўтары сотні экспанатаў для доследаў.