Незвычайнага белага вераб'я заўважылі ў Мінску на праспекце Пераможцаў

12 августа 2019

Як кажуць арнітолагі, гэта звычайны дамавы верабей, але з анамальнай афарбоўкай апярэння. Такая генная мутацыя ў птушак сустракаецца рэдка - пры ёй вочы застаюцца цёмнымі, а вось пёры колеру не маюць. Дарэчы, апошні раз поўнасцю белага вераб'я ў сталіцы бачылі 15 гадоў таму.

Нагадаем, зараз у Беларусі зарэгістравана больш за 300 відаў птушак.