Незвычайнае захапленне сям'і ў Валожынскім раёне

18 января 2014

Незвычайнае захапленне або сапраўднае мастацтва? Тры месяцы спатрэбілася сям'і Алешка з вёскі Брылькі ў Валожынскім раёне, каб упрыгожыць фасад свайго дома карцінамі з коркаў. На ім, дарэчы, вольнае месца ўжо заканчваецца, таму галоўны селебрыці гэтага сезона - зубр Волат - пераехаў на дзверы гаража. Зараз коркі збіраюць ужо ўсёй вёскай, а з акругі спецыяльна прыязджаюць з экскурсіямі.


З незвычайнымі мастакамі сустрэлася Ксенія Рабчынская. Гэта не першы падарунак таемнага чараўніка і нават не навагодні цуд - суседзі аб захапленні сям'і Алешка ведаюць, вядома, не па чутках. Вынікі іх працы можна бачыць на фасадзе.


Тады яшчэ з лебедзяў толькі пачыналі - унук паказаў малюнкі з Інтэрнэту, ідэя спадабалася, але, зразумела, інструкцыі па прымяненні не было. Потым некалькі гадзін карпатлівай працы - спачатку малюнак з'явіўся на паперы (унук Ілья вучыцца ў мастацкай школе), а ўжо потым...


Для пачатку - на падлозе, калі малюнак атрымаўся - у ход ідзе малаток. Схема даўно наладжаная, цяжкасці калі і ўзнікаюць, то толькі з колерамі коркаў. Напрыклад, для лебедзяў не хапала белых, іх прынесла суседка. Спыняюцца каля дома і выпадковыя прахожыя. Гэты дом у вёсцы ўжо жартам называюць мясцовай славутасцю. Дзякуючы грамадзе і з'явіліся сабака, конь і Карлсан. А гэта апошні штрых для добра вядомай і папулярнай сёлета фігуры.


На доме вольнае месца ўжо заканчваецца, менавіта таму сімвал галоўнага хакейнага першынства - зубр Волат - з'явіўся ўжо на дзвярах гаража. Гэта карціна, прызнаюцца, была самай складанай, але зараз і самай любімай.


На Волата пайшло без малога тры дні. А на ўсе карціны - крыху больш за тры месяцы і 25 тысяч коркаў. Падлічылі і фінансы. Напрыклад, цвікі каштавалі мільён рублёў. Але галава сям'і ўсё яшчэ сваю ідэю з паперы на фасад не перанёс - хоча з коркаў зрабіць карціну любімай гандбольнай каманды.


А ўжо затым зоймуцца агароджай, для яе трэба шмат коркаў, нават падлічылі - 600 штук на пагонны метр. Тут без дапамогі сапраўды не абысціся. Але калі, гавораць, прыносіць коркі будуць гэтак жа, як зараз, праз два месяцы агароджа таксама будзе маляўнічай. А там, магчыма, і суседнія дамы.