Незвычайна цёплае надвор'е ўсталявалася ў сталіцы ў пачатку мая

2 мая 2018

Першыя навальніцы і тэмпературныя рэкорды. Незвычайна цёплае надвор'е ўсталявалася ў сталіцы ў пачатку мая. Так, напярэдадні сіноптыкі зафіксавалі самую высокую тэмпературу ў Мінску за апошнія 40 гадоў. 1 мая паветра прагрэлася да 27,4 градусы. Па-сапраўднаму летняе надвор'е захаваецца да выхадных. Заўтра ў Мінскай вобласці месцамі да 28 з плюсам. У начныя гадзіны магчымы навальнічныя дажджы.

У выхадныя тэмпература будзе вагацца ад 16 да 22 з плюсам. Магчымы кароткачасовыя дажджы. Такое ж надвор'е захаваецца і ў пачатку наступнага тыдня.