Незвычайная эстафета для асаблівых дзяцей

3 декабря 2013

Спартландыя для дзяцей з парушэннямі зроку прайшла сёння ў 118-ай сталічнай школе. Падчас спартыўнага свята, прысвечанага Дню інвалідаў, хлопчыкі і дзяўчынкі паспаборнічалі ў настольным тэнісе, піянерболе, шашках і шахматах. Дарэчы, такое свята для школы стала традыцыйным. Сёмы год запар вучні прымаюць удзел у спартыўнай эстафеце. Сёння вучнямі школы для дзяцей з парушэннямі зроку з'яўляюцца больш за сотню дзяцей. Амаль усе прынялі ўдзел у спартыўным свяце.