Неабходны макет адзінага прынцыпу кіравання ўсёй жыллёва-камунальнай сферай

14 марта 2014

Як камунальная гаспадарка абрастае непатрэбнымі даўгамі і непад'ёмным баластам, сёння на прыкладах расказалі ў Гродзенскай вобласці. Толькі за мінулы год перададзеныя на баланс мясцовых структур ЖКГ ваенныя гарадкі, лазні і іншая маёмасць пацягнулі непатрэбныя выдаткі на 6 мільярдаў рублёў. Па словах экспертаў, сёлета страты вырастуць мінімум у два разы і складуць ужо 12 мільярдаў рублёў. З іншага боку, Лідская ЖКГ, чые прадпрыемствы некалькі гадоў таму аб'ядналі, і зараз тут замест выдаткаў эканомяць мільярды.


Зрэшты, зразумела, ніхто ад прыватных кампаній не адмаўляецца. Умова адна і для ўсіх - якасць і цэнавая палітыка. Як адзначылі сёння ўдзельнікі рабочай групы па пытаннях рэфармавання сферы ЖКГ, неабходны макет адзінага прынцыпу кіравання ўсёй жыллёва-камунальнай сферай. Лічыцца, што гэта зробіць празрыстымі выдаткі і падцягне якасць, якую пакуль ёсць да чаго падцягваць.