Нямірны настрой

5 декабря 2020

Адкідваць кветкі і хапацца за зброю. Сваіх зусім не мірных намераў жыхар Маладзечна нават не ўтойваў. Абражаў міліцыянераў, а таксама ў тэлеграм-каналах заклікаў прымяняць насілле ў дачыненні да праваахоўнікаў. Імаверна, інтэрнэт-баец разлічваў застацца нераскрытым. Аднак стаў фігурантам крымінальнай справы за абразу прадстаўніка ўлады.

У Гродне затрымалі дэбашыраў, якія пашкодзілі службовае аўто

У Гродне затрымалі двух дэбашыраў, якія пашкодзілі службовы УАЗ. Міліцыянераў выклікалі жыхары аднаго з дамоў па вуліцы Дамброўскага. Прасілі супакоіць шумных суседзяў. У кватэры аператыўнікі сустрэлі юнакоў, якія выпівалі. Хлопцаў, што не жывуць у апартаментах, папрасілі на выхад. Далей размова прадоўжылася ўжо з уладальнікамі. А госці тым часам адправіліся да міліцэйскага аўто. Некалькі разоў ударылі па машыне. Далей іх шлях пралягаў ужо ў міліцыю.