Немалыя намаганні для малой радзімы. Гісторыя бізнесмена з аграгарадка Жодзішкі

11 августа 2019
Аб тых, хто ўклаўся не толькі рублём, але і працай, падтрымаў і развівае сваю малую радзіму. Аб тых, хто на справе даказвае - дзе нарадзіўся, там і спатрэбіўся. У нашым наступным сюжэце гісторыя бізнесмена з аграгарадка Жодзішкі. Франц Жылка больш як 20 гадоў назад узяўся за адраджэнне былога мястэчка на рацэ Вілія. 

Энергію вады ў прамым сэнсе слова накіраваў у мірнае рэчышча - адрэстаўраваў дзедаў млын. Сёння гэта адзіны дзеючы вадзяны млын у Беларусі. Яшчэ і са статусам аб'екта гісторыка-культурнай спадчыны. Ці ўсё перамелецца ў беларускіх рэгіёнах? Адказ - у рэпартажы Ніны Мажэйкі. 

Аграгарадок за 120 кіламетраў ад Мінска на рацэ ВІлія - ЖОдзішкі. Жыхароў тут крыхУ больш за 800. Калі б не краявіды - гэта першае, што кІдаецца ў вочы - уяўлялася б звычайная вёска. Але гэтаму месцу больш чым 500 гадоў. Уладарамі тут быў не адзін шляхЕцкі род. Мястэчка нават мела Магдэбургскае права - як сапраўдны буйнЫ горад. 

Касцёл Найсвяцейшай Тройцы будаваўся як кальвінскі збор у 1612-ым. Такіх помнікаў архітэктуры ў краіне няшмАт. Захаваўся добра, нягледзячы на гістарычны фон. Але для Франца Жылкі - гэта не проста сакральная пабудова. Сюды прыязджае на імшу з Мінску па асабістых прычыных. 

Жылкі з'явіліся на гэтых землях на пачатку стагоддзя. У 1900-ым. Прапрадзед Франца выкупіў панскую сядзібу ў Стаўбуцаве. Сваё імя - Францішак - атрымаў у гонар дзядзькі - загінуў у 39-ым. Але паспеў паставіць крыж ля дома. Дубовы ён прастаяў 70 гадоў і ўпаў. Падзея падштурхнула пляменніка на будаўніцтва сямейнай капліцы імя святого Францішка Асізскага. 

Жодзіш з літоўскага - слова. Таму спачатку было слова бізнесмена аднавіць дзедаўскі вадзяны млын, пабудаваны ў 1781 годзе. Стратэгічны аб'ект забяспечваў мукой і камбікормам усю акругу. Але да ўнука, вядома, перайшоў не па спадчыне. У 50-ыя млын стаў калгасным. Папрацаваў два стагоддзі, а потым выйшаў са строю. 

Праз больш чым два стагоддзі Жылка запускае новае адрэстаўраванае кола жыцця. Яно таксама круціцца вакол жыта. Гэта адзіны ў краіне вадзяны млын, які дзейнічае. Да часу ўжо патэнтаваць тэхналогію. 

Драўлянае кола больш для прыгажосці. Сам жа млын працуе на турбіне. Тэхналогія амаль без шуму і пылу. Вырабляе ад 50 да 100 квт энергіі - хапіла б на дамоў 25. На працу ўзяў свайго аднакласніка - зараз Уладак кіруе працэсам. У сваім офісе з 8 гадзін раніцы. Перамалоць могуць усё. І для жывёлы, і для снедання арыстакрата. Таму ўжо сёння трэба думаць пра заўтра. Якую спадчыну пакІнем пасля сябе. А ўсё астатняе перамЕлецца ў коле жыццЯ.