Некаторыя праблемы атрымалася вырашыць на месцы

18 февраля 2015

Якасць дарог, праблемы з пітной вадой і нерацыянальнае выкарыстанне зямельных рэсурсаў - з такімі праблемнымі пытаннямі да старшыні Камітэта дзяржкантролю звярнуліся жыхары Гомельскага раёна. За дзве гадзіны прамой тэлефоннай лініі прагучала, што для вырашэння шматлікіх праблем патрэбныя не столькі сродкі, колькі жаданне. Пры гэтым не толькі з боку ўлад, але і з боку саміх жыхароў. Паводле слоў дзяржаўных кантралёраў, кожны зварот будзе разгледжаны, адпаведныя ўказанні ўжо дадзеныя.

Леанід Анфімаў, старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі: "Пры разглядзе гэтых праблем кожны чалавек застаўся не абдзелены ўвагай. З ім сустрэліся, растлумачылі яму, калі гэтае пытанне будзе вырашанае. Не сёння - значыць заўтра абавязкова. Калі не заўтра, то яно застанецца на кантролі да паляпшэння фінансава-эканамічнай сітуацыі, першым чынам, з бюджэтам гэтага раёна або вобласці, на якой будзе замыкацца рашэнне".

Некаторыя праблемы атрымалася вырашыць на месцы, па канкрэтных пытаннях прайшлі кансультацыі спецыялістаў.