Няякасныя матэрыялы, невыкананне тэхрэгламентаў. Пра кватэрнае пытанне, якое сапсавала забудоўшчыка.

16 февраля 2020
Запалу і чысціні намераў юных робататэхнікаў, мабыць, не хапае некаторым беларускім забудоўшчыкам. Па выніках праверак мінулага года Дзяржбуднагляд прапанаваў прыпыніць больш як паўтары сотні сертыфікатаў і атэстатаў адпаведнасці ў рэгулярных парушальнікаў заканадаўства. У Міністэрстве архітэктуры пагадзіліся толькі з трацінай.

А вось і свежыя выпадкі: досыць новыя шматпавярхоўкі абрастаюць галінкамі расколін. Забудоўшчыкі хітруюць: выкарыстоўваюць няякасныя матэрыялы, не выконваюць тэхрэгламенты. І галоўнае - не гатовыя пакрываць шкоду, хоць дом на вачах распаўзаецца, а іх віна даказаная судом. Ксенія Лебедзева - пра кватэрнае пытанне, якое сапсавала забудоўшчыка.