Нафтавалютныя ваганні падахвоцілі актыўнасць на рынку нерухомасці

28 апреля 2020
Паводле звестак Нацыянальнага кадастравага агенцтва дзяржкаммаёмасці, за першы квартал 2020-га ў Беларусі прададзена больш як 12 тысяч кватэр, што амаль на трэць больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Сярэдняя цана квадратнага метра ўстанавілася на ўзроўні 1400 долараў у новабудоўлях, другаснае жлллё - на 70 умоўных адзінак больш таннае. І працягвае зніжацца. Эксперты лічаць, што ў гэтым кірунку хутка пойдуць і забудоўшчыкі. 

Змянілася і размеркаванне здзелак па пакоях. Калі ў апошнія 4 гады ў сталіцы часцей за ўсё куплялі аднапакаёвыя кватэры, а з павелічэннем колькасці жылых зон працэнт здзелак падаў, то за першыя 3 месяцы гэтага года акцэнт зрушыўся ў бок жылля з трыма і больш пакоямі. У першым квартале была прададзеная самая дарагая кватэра ў сталіцы. Яе плошча - больш як 260 квадратных метраў, а цана каля мільёна 700 тысяч долараў.