Неэфектыўнае энергазберажэнне

21 февраля 2014
Паводле інфармацыі Камітэта дзяржкантролю Беларусі, арганізацыі жыллёва-камунальнай гаспадаркі вельмі неэфектыўна выкарыстоўваюць сродкі, накіраваныя на энергазберажэнне. На сёння страты толькі ў цепласетках складаюць ад 16 да 30 працэнтаў. Наконт гэтага гаварылі сёння на чарговым пасяджэнні рабочай групы па вывучэнні праблемных пытанняў у ЖКГ. Адна з прапаноў датычыцца ўзмацнення адказнасці Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі за пытанні энергазберажэння.

Для рэалізацыі гэтай задачы спатрэбіцца ўнясенне змяненняў у некаторыя нарматыўна-прававыя акты. Адпаведныя прапановы будуць выпрацаваныя па выніках пасяджэння рабочай групы.