Недабудаванае сховішча для агародніны ў цэнтры Мінска не падлягае ні кансервацыі, ні далейшаму будаўніцтву

17 марта 2015

Аб’ект на працягу чвэрці стагоддзя не выкарыстоўваецца. Па вуліцы Карла Лібкнехта камбінат на 20 тысяч тон захоўвання агародніны ўжо знаходзіцца ў аварыйным стане. Будынак не падлягае ні кансервацыі, ні далейшаму будаўніцтву.

З гісторыяй даўгабуда знаёмілася Юлія Токар.

Тут можна знайсці самаробныя лыжкі, бутэлькі, брудную вопратку. Часовая прапіска на Карла Лібкнехта ў сховішчы для агародніны прываблівае толькі бяздомных. Іх не хвалююць ні калючы дрот, ні нават вартаўнік. Уладзімір разам са сваім Мухтарам і днём, і ноччу праводзіць агляд даўгабуда.

Гэтаму будынку ўжо больш за 25 гадоў. З-за адсутнасці фінансавання ў 2000-ых сховішча для агародніны так і не было дабудавана. А 4 гады таму падчас абследавання ўвогуле вырашылі – не падлягае ні кансервацыі, ні далейшаму будаўніцтву.

Аб’ект знаходзіцца ў аварыйным стане. Паводле ацэнак экспертаў, тэхнічны знос складае амаль 53%. Адзіныя, хто зацікавіліся даўгабудам, гэта бяздомныя.

Сховішча для агародніны амаль у цэнтры сталіцы не падабаецца і мінчанам, якія побач штодзень ходзяць на працу. Мясцовыя жыхары супраць такога суседства.

Памяшканне для агародніны будавалі для пашырэння ў Маскоўскім раёне аптова-рознічнага камбіната. Так, з 6 з паловай тысяч тон агародніны ўдалося б захаваць больш за 20.

Алена Бердніковіч, начальнік гандлёва-закупачнага прадпрыемства "Партызанскае": "На балансе нашага прадпрыемства лічыцца незавершанае будаўніцтва. У выніку рэарганізацыі ў 2004 да КУП "Партызанскае" было далучана УП АРПК Маскоўскага раёна, на балансе якога і лічылася гэта незавершанае будаўніцтва".

Паводле слоў уладальнікаў будынка, у іх былі мары аб будаўніцтве бізнес-цэнтра на гэтым месцы. Але ж інвестараў пакуль няма, а тэрміну зносу не вызначаны.

Алена Бердніковіч, начальнік гандлёва-закупачнага прадпрыемства "Партызанскае": "Было даручэнне распрацаваць канцэпцыю забудовы тэрыторыі не толькі нашага прадпрыемства. Але побач "Шчотка", "Сукно". Таму як бы даручэнні былі яшчэ ў 2012-2013, г.з. канкрэтна займалася Мінгармаёмасць, галоўнае упраўленне спажывецкага рынку".

Але гэтыя пытанні пакуль застаюцца адкрытымі. І пра рэнтабельнасць гаварыць немагчыма.