Нядоўгае пахаладанне, дажджы і навальніцы з парывістым ветрам

20 июня 2017

Нядоўгае пахаладанне, дажджы і навальніцы з парывістым ветрам прагназуюцца на гэтым тыдні ў Беларусі. Днём чакаецца ўзмацненне ветру да 20-ці метраў за секунду. Дзённая тэмпература - ад +16°С па поўначы, да +25°С па поўдні краіны. Да выхадных зноў пацяплее, аднак пройдуць дажджы.