Тыдзень спорту і здароўя стартаваў у Беларусі

14 сентября 2016

Артыстычнае катанне на роліках і рынга - польскі аналаг валейбола. Сёння ў Беларусі стартаваў тыдзень спорту і здароўя. Першай свае дасягненні прэзентавала сталіца. На пляцоўцы ля "Мінск-Арэны" ўстановы адукацыі правялі маштабны паказ экстрэмальных і класічных відаў спорту. Аматарам актыўнага адпачынку прапанавалі паўдзельнічаць у трэніроўках.

Сталічныя ўстановы адукацыі паказалі спартыўныя навінкі сезона. Напрыклад, у Фрунзенскім раёне з'явіліся секцыі па стральбе з лука і хакеі на траве. Камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама прапанаваў адправіцца ў падарожжа на веласіпедзе. Праект "Экавелік" мае сем маршрутаў па гістарычных мясцінах Мінска і вобласці.