Тыдзень бэзу у Мінскім батанічным садзе - на 7 дзён раней

11 мая 2018

Сёлета дрэвы з фіялетавымі гронкамі раскрылі сваю прыгажосць датэрмінова - паспрыялі вельмі цёплыя вясеннія дні. У калекцыі саду больш за 250 разнавіднасцяў - 16 вывелі непасрэдна навуковыя супрацоўнікі Батанічнага саду. Паназіраць за белымі, ружовымі і фіялетавымі кветкамі бэзу з асаблівым водарам можна да канца наступнага тыдня.

А ў наступную суботу ў Батанічным садзе - свята бэзу. Для наведвальнікаў - тэматычныя пленэры, майстар-класы і фотазоны.

Адначасова з бэзам у Батанічным садзе Мінска распусціліся і рададэндраны. Кусты з ружовымі, белымі і фіялетавымі кветкамі гарачы клімат не пераносяць, а ў нас прыжыліся. Не прапусціце іх цвіценне!