Тыдзень бэзу сёння стартуе ў Мінску. Кусты з ліловымі гронкамі сёлета ў Батанічным садзе заквітнелі раней за тэрмін. У сталічным сірынгарыі - больш як 250 відаў. Бэз расійскай селекцыі, французскай, кітайскай. Наша калекцыя самая разнастайная ў Еўропе. Убачыць можна пялёсткі градыентных адценняў, махрыстыя і з беласнежнай акантоўкай.
18 мая ў Батанічным садзе пройдзе тэматычнае свята бэзу. Для наведвальнікаў - пленэры, майстар-класы, фотазоны і шоу-праграма "Агнявая феерыя".













