Тыдзень маці стартаваў у Беларусі

9 октября 2013

У нашай краіне штогод больш за сто тысяч жанчын становяцца маці. Тэматычны тыдзень па ўсёй краіне дазволіць умацаваць сямейныя каштоўнасці і падрыхтаваць моладзь да жыцця ў шлюбе. У рамках Тыдня маці ў Беларусі пройдуць канцэртныя праграмы, жанчын будуць ушаноўваць у рабочых калектывах і не толькі.


Падрабязней - Наталля Кезік.

Доўгачаканае шчасце ў патройным памеры і з розніцай на адну хвіліну. Мара нарадзіць дачку спраўдзілася цалкам. Затое ні бацькі, ні нават бабулі ні хвіліны не спрачаліся аб выбары імя немаўлятам. Усе пажаданні былі ўлічаныя.


Нараджэнне трайнят сёння - з'ява не адзінкавая. Летась шчасце ў трэцяй ступені адразу атрымалі 44 сем'і, а ў другой - 1167!


Сёлета для 37 000 маці дзень 14 кастрычніка ўпершыню стане святочным. Штогод жа маці ў нашай краіне становяцца прыкладна 100 000 жанчын. Пры гэтым на працягу пяці гадоў нараджальнасць перавышае смяротнасць. Узрост маці павялічваецца - зараз гэтая лічба складае прыкладна 27-28 гадоў. Як сцвярджаюць спецыялісты, звязана гэта з папулярнасцю грамадзянскіх шлюбаў.


На гэтым тыдні толькі ў цэнтральным рэгіёне трыццаць шэсць маці будуць узнагароджаныя ордэнам Маці. Астатніх жанчын будуць ушаноўваць на рабочых месцах і дома. Акрамя святочных мерапрыемстваў, плануецца правядзенне сустрэч і кансультацый з дактарамі для жанчын, падлеткаў і дзяцей. Святочны тыдзень завершыцца ў наступны панядзелак, але і ён усяго толькі падстава для слоў любові і ўвагі.