Тыдзень маці сёння стартуе ў Беларусі

8 октября 2013

У нашай краіне штогод больш як сто тысяч жанчын становяцца маці. З пачатку гэтага года яны падарылі свету 78 тысяч юных беларусаў. І тэматычны тыдзень па ўсёй краіне дазволіць умацаваць сямейныя каштоўнасці і падрыхтаваць моладзь да жыцця ў шлюбе. У рамках Тыдня маці ў Беларусі пройдуць канцэртныя праграмы, жанчын будуць ушаноўваць у рабочых калектывах, арганізуюць прыёмы для маці ў воінскіх часцях, а таксама візіты валанцёраў у дамы для састарэлых.