Тыдзень інфармацыйнай бяспекі завяршаецца ў Мінску

31 марта 2019

Тыдзень інфармацыйнай бяспекі завяршаецца ў Мінску на базе кампаніі Аgat. Спецыялісты ў ІТ-сферы абмяркоўваюць праблемы кібербяспекі. Гэта важная падзея як для дзяржструктур і рэгулюючых органаў, так і для вузкіх спецыялістаў, што працуюць па абароне ў ІТ-прасторы. Важна, што спікеры надалі шмат увагі адукацыі і праграмам навучання, а таксама падрыхтоўцы спецыялістаў самага высокага ўзроўню. Мабыць, таму ў зале можна было заўважыць удзельнікаў другіх спаборніцтваў па інфармацыйнай бяспецы. 

І сёння падвялі вынікі другіх спаборніцтваў па інфармацыйнай бяспецы "AgatCTF-2019". Сярод пераможцаў студэнты вядучых ВНУ - БДУ і БДУІР. І без ілжывай сціпласці арганізатары спаборніцтваў - спецыялісты кампаніі Аgat - спадзяюцца, што сярод удзельнікаў іх будучыя калегі. 

Як было сёння адзначана, улічваючы сучасную моладзь, іх захопленасць ІТ-тэхналогіямі і ўсёпаглынальную інфарматызацыю, для абмеркавання пытанняў кібербяспекі ўжо трэба прыцягваць і школьнікаў, каб разам знаходзіць уразлівасці і ліквідоўваць іх. І не выключана, што ў наступным годзе ў спаборніцтвах па інфармацыйнай бяспецы сярод удзельнікаў будуць школьнікі.