"Тыдзень дабра" працягваецца

20 мая 2020
Сёння ў цэнтры ўвагі валанцёраў "Добрага сэрца"  пажылыя мінчане і людзі з інваліднасцю. 800 літраў сродку для дэзынфекцыі рук  валанцёры разам з фармкампаніяй "Беласептыка"  перадалі ў спецыяльны дом № 1 для ветэранаў, састарэлых і інвалідаў. Такіх запасаў жыхарам хопіць на паўгода. Дарэчы, такую падтрымку сталічная моладзь ужо аказала  10-й і 11-й гарадскім клінічным бальніцам Мінска. 

Неабходную дапамогу валанцёры "Добрага сэрца" аказваюць ужо амаль два месяцы. Так, пажылым людзям дадому  яны даставілі больш за 14 з паловай тысяч рэцэптаў, 450 адзінокіх пенсіянераў  атрымалі прадукты.