Тыдзень беларускай кухні стартуе ў Мінску

10 ноября 2014
Гэтым разам у ім удзельнічае рэкордная колькасць рэстаранаў і кафэ - 85. Галоўныя правілы засталіся нязменнымі. Наведвальнікам прапануюць арыгінальныя стравы беларускай кухні па адзіным рэцэпце і кошце. У меню - грыбная поліўка, салата Белавежская пушча, ягадны морс. Кулінарная акцыя Тыдзень беларускай кухні стала ўжо традыцыйнай. Сёлета яна пройдзе трэці раз.