Ён будзе праходзіць у сталіцы з 8 па 14 чэрвеня. Удзел у тыдні прыме 101 аб'ект грамадскага харчавання. На працягу сямі дзён кафэ і рэстараны прапануюць сваім наведвальнікам пакаштаваць аўтэнтычныя закускі, халодныя супы, рыбу, калдуны з бульбы, а таксама беларускія дэсерты і напоі. Надзея Сербіненка ў першы дзень акцыі адправілася на дэгустацыю.
Для су-шэфа Мікалая Марчука тыдзень беларускай кухні - магчымасць праявіць сваю творчасць. На адзін тыдзень ён адступае ад звыклага меню, як і кухары яшчэ ста рэстаранаў, кафэ і бістро, якія прымаюць удзел у тыдні беларускай кухні. Сёння су-шэф гатуе хека ў топленым сметанковым масле.
Профіль гэтага экарэстарана менавіта беларуская кухня. Повары звычайна тут гатуюць па рэцэптах XVII-XVIII стагоддзяў. Таму пераключыцца на стравы з прапанаванага меню для іх нескладана.
Згодна з правіламі тыдня беларускай кухні, усе яго ўдзельнікі незалежна ад тыпу і класа павінны прытрымлівацца адзінага кошту на стравы і адзінай рэцэптуры. Для наведвальнікаў кулінарная акцыя - выдатная магчымасць пакаштаваць аўтэнтычныя беларускія стравы за невялікія грошы, а для повараў – прыгледзецца да беларускай кухні і папрактыкавацца ў асваенні новых рэцэптаў.
Рэстаратары падтрымліваюць тыдзень беларускай кухні ахвотна. Так, у гэтым кафэ нават у першы дзень правядзення кулінарнай акцыі наведвальнікі цікавяцца стравамі менавіта з часовага беларускага меню.
Тыдні беларускай кухні праходзяць у сталіцы з верасня 2013 года. За гэты перыяд удзел у кулінарнай акцыі прынялі больш за дзвесце аб’ектаў грамадскага харчавання.













